
1 ВЕРАСНЯ 2011 г.
ЧАЦВЕР
№ 27
(15678)
ПАТАНЧЫМ
ПАД
РЭТРА?
ЧАМУ
сёння такія папулярныя гастролі «зорак» 80-х? Чаму ў верхніх радках хіт-парадаў так
шмат кавераў на старыя рэчы? У нашай краіне не так мала людзей, якія аддаюць перавагу старым хітам. Нядаўна мне ўдалося пазнаёміцца з чалавекам, які робіць стаўку на мелодыі мінулага стагоддзя. Гэта Васіль Жураў — студэнт
факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта культуры і мастацтва — стваральнік і кіраўнік клуба аматараў рэтра-музыкі
«Меламан». Ужо чацвёрты год ён разам з аднадумцамі клуба праводзіць
відэа-рэтрадыскатэкі, пры чым робяць гэта бясплатна.
Хлопец нават пісаў
курсавую, у якой выклаў сваю канцэпцыю вы карыстання рэтра-музыкі як сродку
эстэтычнага і культурнага выхавання моладзі.
— Калі ў школах па
здымалі такія прадметы, як выяўленчае мастацтва, музыка, сусветная
мастацкаякультура, дзе можна яшчэ выхоўваць моладзь? Гэта можна рабіць там,
куды народ пойдзе, — разважае Васіль.
—
Але якім чынам можна выхоўваць на дыскатэцы? —
здзіўляюся я.
— Калі проста
«гнаць», што музыка сама сабе, а людзі — самі сабе, ніякага выхаван ня не
будзе. Калі круціць у арыгінале, распавядаць пра выканаўцаў — гэта ўжо іншая
рэч. Раней прывівалі хоць нейкі музычны густ, а тое, што чуеш сёння, — жах. Неабходна,
каб дыджэй, як і добры спявак, нёс пазітыў у масы і на дыскатэцы абменьваў ся
эмоцыямі зза лай, — упэўнены хлопец.
— А
можа, таму, як рабіць дыскатэкі, трэба павучыцца ў
дыджэяў старой загартоўкі? — такое пытан не ў мяне з'явілася
невыпадкова. Справа ў тым, што бацька Васіля быў адным з пачынальнікаў
дыскатэчнага руху
ў Мінску. Ён праводзіў дыскатэкі яшчэ ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў. Уявіце час, калі для
таго каб пачуць новую замежную кампазіцыю, трэба было «злавіць» яе ля ра дыёпрыёмніка.
Пласцінкі, што завозіліся з-за мяжы, каштавалі амаль столь кі ж, коль кі за рабляў
інжынер за цэлы месяц. У бацькі Васіля было шмат сяброў-фанатаў за межнай
музыкі: калі выходзіў дзесьці ў за межжы новы альбом, ужо праз некаторы час
пласцінка была ў яго для пе разапісу. Пласцінка клалася на прайгравальнік, а
бабіннік ставіўся на запіс. Пасля гэтага з музычных на вінак на бабіну
запісвалася зборка.
Але за пісаць зборку
— гэта толькі палова справы. «Бацька рабіў усё, каб да яго на дыскатэкі ішлі.
Ён заводзіў публіку, аб'яўляў песні, — распавядае Васіль.
— Выконваліся і
заяўкі на пэўныя песні. Там было два бабіннікі — па куль з адным працавалі, на
другім шукалі патрэбную кампазі цыю. І на дыскатэцы працавала каманда, бацьку
дапамагалі «тэхнары» — сябры, гатовыя ў любы часяго падмяніць. Між іншым,
вінілавыя кружэлкі не адышлі ў нябыт. У Мінску ёсць месца, дзе «тусуюцца» людзі,
якія разбіраюцца ў «вініле». Кожную суботу ў ДК трактарнага завода збіраецца
Мінскі клуб філафаністаў. Там выстаўляюцца аўдыё і відэа запісы, побач з фільмамі
можна знай сці і відэа за пісы з канцэртамі куміраў. Тут жа можна за ўважыць і
людзей, якія гандлююць ці абмень ваюцца вінілавымі кружэўкамі. Прычым калекцыянеры
могуць звяртаць увагу нават на тое, як афармляліся адны і тыя ж альбомы, выпушчаныя
ў розных краінах, як вы глядае наклейка ўнутры дыска і ў які канверт кружэлка
кладзецца. Тут жа навучаць і як правіль на выбраць пласцінку. Так, трэба паглядзець
на сонца, каб не было драпін. А яшчэ калі патрэсці кружэлку, якую трымаеш
вертыкальна, — і яна ходзіць, як ліст бляхі, значыць, гэта добрая рэч. Пры чым
старая пласцінка можа каштаваць неменш за 20 тысяч, а калі гэта арыгінальная рэч,
дык кошт на яе значна ўзрастае. І як раіць Васіль, сюды варта на ведацца не
толькі, каб абмяняцца кружэлкамі, але і па гутарыць з са праўднымі эстэтамі,
вялікімі знаўца мі сучаснай і рэтра-музыкі... Ну, а калі задумаеце пра весці
рэтра-дыскатэку ў сваёй навучальнай установе, Васіль заўсёды гатовы прыйсці на
дапамогу. Ён круціць музы ку 70—80-х, бо менавіта такія кампазіцыі больш
меладычныя за многія сучасныя творы. Шмат якія творы мінулых гадоў сёння ведае
моладзь — хтосьці дзякуючы каверам, нехта чуў у арыгінале. Прычым для сапраўдных
знаўцаў хлопец можа круціць дыскатэкі як на «лічбе», так і ў відэа варыянце,
што дазваляе ўбачыць ужывую выканаўцаў таго часу.
Алена
ДЗЯДЗЮЛЯ.